BE RU EN

УСУ пайшлі ў наступ у Запарожскай вобласці

  • 26.09.2023, 21:28

Акупацыйныя ўлады ў паніцы.

Украінскія войскі пайшлі ў наступ у Запарожскай вобласці, паведаміў у тэлеграм-канале чалец галоўнай рады расейскай акупацыйнай адміністрацыі рэгіёну Уладзімір Рогаў.

«Як паведамляюць нашы хлопцы, баевікі УСУ пасля масаванай артпадрыхтоўкі пайшлі на штурм нашых пазіцый на адрэзку Рабоціна – Вербавое Арэхаўскага кірунку Запарожскага фронту», – напісаў ён.

Украінскае войска атакавала расейскія пазіцыі вялікай колькасцю бронятэхнікі, а таксама некалькімі групамі вайскоўцаў, якія складаюць да чатырох ротаў. Колькасць роты ва Украіне – 80–200 вайскоўцаў. «Ідуць цяжкія, лютыя баі», – заявіў Рогаў.

«Паперлі. Шмат», – напісаў «сенатар» ад Запарожскай вобласці Дзмітрый Рагозін.

Апошнія навіны