Ірвуць сэрца партрэты выкрадзеных
- Наталля Радзіна
- 20.01.2024, 11:48
Яднанне і згуртаванасць габрэйскага народа ўражваюць.
Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна падзялілася ў «Фэйсбуку» ўражаннямі ад убачанага на вуліцах Ізраіля:
– Не магла не прыехаць сёння ў Ізраіль. Гэта ўжо іншая краіна. Вайна адчуваецца ва ўсім. Ірвуць сэрца партрэты людзей, выкрадзеных «Хамас», яны паўсюль: на вуліцах, плошчах і набярэжных.
Гатэлі Тэль-Авіва ды іншых цэнтральных гарадоў перапоўненыя бежанцамі з поўдня і поўначы. Увесь час сустракаеш узброеных мужчынаў і жанчынаў.
Але пры гэтым згуртаванасць, яднанне і салідарнасць людзей уражваюць. Здаецца, яны стала яшчэ большымі. І ў гэтым моц Ізраіля і габрэйскага народа. Яны перамогуць. Мы пераможам. Я ўпэўненая.