Даляр даражэе другі дзень запар
- 1.10.2024, 14:24
Актуальныя курсы валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 кастрычніка даляр падаражэў.
Даляр падаражэў на 0,06%, ці на 0,18 капейкі, да 3,2181 рубля.
Курс еўра не змяніўся і склаў 3,605 рублі.
Расейскі рубель вырас на 0,05%, ці на 0,17 капейкі. За 100 расейскіх давалі 3,4779 беларускага рубля.
Юань патаннеў на 0,02%, ці на 0,1 капейкі. 10 юаняў ацанілі на 4,6296 рубля.