BE RU EN

Сэйв беларускага галкіпера ўзначаліў хіт-парад тыдня ў КХЛ

  • 1.10.2024, 19:02

Брамнік не даў закінуць форварду менскага «Дынама».

Па традыцыі КХЛ апублікавала топ-10 выратаванняў тыдня брамнікамі, у ліку якіх адразу тры эпізоды з нядзельнага паядынку менскага «Дынама» з «Поўначсталлю» (2:3). Прычым, сэйв беларускага галкіпера Канстанціна Шастака, які выступае за клуб з Чарапаўца, узначаліў рэйтынг - у тым эпізодзе наш суайчыннік не даў закінуць форварду «зуброў» Дылану Дзюбе.

Акрамя таго, падвойны сэйв Шастака супраць Данііла Сатышвілі заняў у хіт-парадзе сёмае месца, а эпізод з удзелам расейскага галкіпера «Дынама» Андрэя Ціхамірава стаў трэцім.

Апошнія навіны