Беларус «гуманна» пакараў суседа, які гучна слухаў музыку на лецішчы
- 11.10.2024, 10:29
Не дапамагло.
У Берасцейскім раёне мужчына выкраў Bluetooth-калонку суседа праз гучную музыку, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспэртыз.
Прыехаўшы на свой пляц з жонкай, 51-гадовы берасцеец уключыў калонку ў хляве. Папрацаваўшы тамака непрацяглы час, мужчына надумаў схадзіць у дом.
Вярнуўшыся, ён выявіў, што дэвайс знік, толькі зарадная прылада знаходзілася ў разетцы.
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Высветлілася, што музычную калонку з хлява выкраў сусед і схаваў яе на сваім пляцы.
Судовымі экспэртамі з улікам камплектацыі, дэфектаў і перыяду эксплуатацыі вызначаны рэшткавы кошт партатыўнай музычнай Bluetooth-калонкі, якая склала 67 рублёў.
Нагадаем, за дробны крадзеж парушальнікі адказваюць паводле артыкулв 11.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП). Калі кошт скрадзенага ў юрыдычнай асобы тавару перавышае 10 базавых адзінак (400 рублёў) і 2 базавыя (80 рублёў) у фізічнай асобы - паводле артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.