BE RU EN

Ва Украіне раскрытая схема вывазу людзей у акупаваны Данецк праз Беларусь

  • 11.10.2024, 10:51

Падазраваным пагражае ад 7 да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Схема незаконнага вывазу людзей з Украіны ў акупаваны Расеяй Данецк раскрытая праваахоўнымі органамі, паведамляе прэс-служба пракуратуры Кіева.

Сцвярджаецца, што злачынная група ажыццяўляла нелегальныя пасажырскія перавозкі з Кіева цераз тэрыторыю Польшчы, Беларусі і Расеі.

У групу ўваходзілі жыхары Данецкай вобласці, якія дзейнічалі «разам з суўдзельнікамі», гаворыцца ў паведамленні.

«Схема працавала праз закрытую групу ў мэсэнджэры, дзе размяшчаліся аб'явы аб рэйсах. Пасажыры спачатку выязджалі ў Польшчу, адтуль ехалі ў Беларусь, затым авіярэйсам «Менск — Масква» траплялі ў Расею, а адтуль аўтобусам — у Данецк. Кошт такой «паслугі» складаў 350-400 еўраў», - адзначае кіеўская пракуратура.

«Арганізатару схемы і ягонай суўдзельніцы, жыхарам Данецкай вобласці», выстаўленае падазрэнне ва ўчыненні крымінальнага злачынства, яны змешчаныя пад хатні арышт.

Паведамляецца, што падазраваным пагражае ад 7 да 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займацца пэўнай дзейнасцю да трох гадоў.

Са звестак нагляднага ведамства, пасля расейскага вайсковага ўварвання ва Украіне раскрыта больш за 600 груп, якія займаліся незаконнай перапраўкай людзей праз мяжу.

Апошнія навіны