BE RU EN

У Крыме здарыўся паліўны калапс

  • 11.10.2024, 14:40

Дэфіцыт паліва ўзнік праз падрыў нафтабазы ў Феадосіі.

У часова акупаваным расейцамі Крыму пачаўся сур'ёзны дэфіцыт паліва для захопніцкіх войскаў РФ. Пра гэта паведамляюць партызаны руху «Атэш».

Дэфіцыт паліва ўзнік праз падрыў нафтабазы ў Феадосіі.

«Пасля знішчэння нафтабазы ў Феадосіі расейцы патрапілі ў лагістычнае пекла», - пішуць партызаны.

Агенты руху «Атэш» фіксуюць актыўныя перамяшчэнні вайсковых бензавозаў па ўсім Крыме.

Са слоў партызан, расейцы масава ствараюць мабільныя заправачныя станцыі, аднак, баючыся новых удараў, пастаянна мяняюць месцы дыслакацыі.

«Вышэйшае камандаванне РФ дало распараджэнне абмежаваць знаходжанне пунктаў захоўвання паліва ў адным месцы крыху больш за 10-12 гадзін», - гаворыцца ў паведамленні «Атэш».

Апошнія навіны