Еўрадэпутаты пачалі спяваць «Bella Ciao» на знак пратэсту супраць Орбана
- 11.10.2024, 15:42
Відэафакт.
Група еўрадэпутатаў пасля выступу вугорскага прэм'ера Віктара Орбана пачала спяваць вядомую італьянскую антыфашысцкую песню "Bella Ciao".
Такія паводзіны выклікалі незадаволенасць прэзідэнта Еўрапарламента Рабэрты Метсолы.
"Гэта не Еўравізія", - двойчы паўтарыла яна.
"Майце павагу да гэтай інстытуцыі", - дадала Мэтсола.