BE RU EN

«З 160 пускаў толькі 5 траплянняў»

  • 11.10.2024, 17:52

Z-прапагандыст распавёў аб правале расейскіх FPV.

УСУ здолелі практычна цалкам нівеліраваць пагрозу ад расейскіх FPV-дронаў з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

Гэты факт з сумам прызнаў расейскі прапагандыст Аляксей Чадаеў у эфіры радыё «Комсомольская правда», заўважыў «Диалог».

Ён сцвярджае, што ва УСУ перавага не ў колькасці ўдарных FPV-дронаў, а ў іх выкарыстанні. Менш за 5% расейскіх БПЛА дасягаюць сваёй цэлі.

«Калі браць такую вузкую тактычную сферу, як аднаразовыя FPV-камікадзэ, то супастаўна (колькасць ва УСУ і УС РФ – рэд.). Толькі тыя, якія ёсць у нас, эфектыўна глушацца іх РЭБ. Я прыводзіў статыстыку: 160 пускаў і 5 траплянняў у цэль, 15 каля цэлі, астатнія збілі РЭБ», - паскардзіўся Чадаеў.

Такая ўразлівасць расейскіх FPV-дронаў перад сродкамі РЭБ – гэта вынік нягнуткасці расейскага ВПК. Комплекс не ў стане дастаткова хутка мадэрнізаваць сваё ўзбраенне, падладжваючыся пад сітуацыю на полі бою.

Апошнія навіны