УСУ ўдарылі па нафтабазе расейцаў у Луганскай вобласці
- 12.10.2024, 8:04
Пачаўся пажар.
Украінскія дроны атакавалі нафтабазу акупантаў на тэрыторыі Луганскай вобласці ў Ровеньках. Судзячы па відэа, якія публікуюцца ў сеціве, пачаўся пажар.
Афіцыйных каментароў няма.
Нагадаем, атакаваная ўкраінскім войскам нафтабаза расейцаў у акупаванай Феадосіі гарыць ужо шосты дзень.