Сіноптыкі папярэдзілі аб моцных дажджах і навальніцах у Беларусі
- 12.10.2024, 10:20
Яны пройдуць ужо сёння.
У суботу, 12 кастрычніка 2024 года, у Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е. Як паведамілі ў Белгідрамеце, уначы 12 кастрычніка моцныя дажджы пройдуць па большай частцы тэрыторыі Беларусі, месцамі прагрымяць навальніцы.
Сёння ў Беларусі ўстановіцца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, пераважна без істотных ападкаў, аднак ва ўсходніх рэгіёнах сіноптыкі не выключаюць дажджоў. У начны і ранішні час карціну дапоўніць невялікі туман.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны слупкі тэрмометраў пакажуць ад 3 да 9 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 9 – 15 вышэй за нуль.