BE RU EN

У расейскай Казані закрылі аэрапорт і ўвялі план «Дыван»

  • 12.10.2024, 11:25

Праз пагрозу дронаў.

У расейскай Казані закрылі аэрапорт у суботу, 12 кастрычніка. Там уведзены план «Дыван».

Пра гэта паведамляе «РБК - Украіна».

Сёння раніцай расейскія дзяржаўныя СМІ, спасылаючыся на «Расавіяцыю», заявілі, што аэрапорт у Казані часова закрылі. Там не прымалі і не адпраўлялі рэйсы.

Потым расейскія выданні паведамілі, што ў аэрапорце быў уведзены план «Дыван». У сеціве пісалі пра нібыта пагрозу дронаў.

План «Дыван» абвяшчаюць, калі ёсць пагроза знішчэння самалётаў ці было зафіксаванае перасячэнне мяжы. Дадамо, што адлегласць ад Казані да мяжы з Украінай складае больш за 1000 км.

Апошнія навіны