У Менску даражэюць абутак і кава
- 12.10.2024, 13:26
Як змяніліся кошты.
У верасні 2024 года ў параўнанні са жніўнем нехарчовыя тавары ў Менску падаражэлі на 1% паведамляе Белстат. Кошты прадуктаў харчавання выраслі на 0,6%, а паслуг - на 0,4%.
Паводле інфармацыі Белстат, у верасні ў Менску выраслі кошты абутку (+7,6%) садавіны (+4,1%), кавы (+2,8%), крупы і бабовых (+2,1%) лядоўняў (+ 1,7%) і мэблі (1,1%). Турыстычныя і культурныя паслугі падаражэлі на 9,2% і 4,4% адпаведна.
Патаннелі ў сталіцы гародніна (-4,7%), тэлевізары (-1,1%) і паслугі дашкольных устаноў (-9,1%).
У параўнанні з вераснем мінулага года, у 2024-м харчовыя тавары ў Менску падаражэлі на 7,2%, нехарчовыя - на 5,1%, а паслугі - на 6,2%.