BE RU EN

МАЗ выганяюць з расейскага рынку

  • 12.10.2024, 13:39

Прададзена на 41,2% менш новых грузавікоў, чым годам раней.

У верасні на расейскім рынку было прададзена 336 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага завода - на 41,2% менш, чым у тым жа месяцы 2023 года (572), гаворыцца ў даследаванні «АСМ-холдынг» (РФ), піша «Позiрк».

За дзевяць месяцаў беларускае прадпрыемства рэалізавала 4 095 адзінак гэтай тэхнікі (за адпаведны леташні перыяд — 4 692; -12,7%).

Прадукцыя Менскага аўтазавода ў мінулым месяцы заняла 10-е месца (у жніўні - 8-е) у спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расеі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 3,9% (4,2%).

Пяцёрка лідараў продажаў: SITRAK (1 650; -25,5% да ўзроўню продажаў у жніўні 2023-га), КамАЗ (1 689; -43,3%), Shaanxi (1 474; -32%), Dongfeng (1 279; рост у 2,3 разы), FAW (854; -59,9%).

У 2023 годзе МАЗ прадаў 6 406 новых грузавікоў - на 45,9% больш, чым у 2022-м (4 391).

Апошнія навіны