Дыктатар Нікарагуа надумаў разарваць дыпламатычныя стасункі з Ізраілем
- 12.10.2024, 14:19
Указ аб разрыве стасункаў будзе апублікаваны «ў найбліжэйшыя гадзіны».
Дыктатар Нікарагуа Даніэль Артэга даручыў ураду разарваць дыпламатычныя стасункі з Ізраілем. Пра гэта заявіла так званая віцэ-прэзідэнтка краіны Расарыё Мурыльё, паведамляе La Prensa.
Са слоў Мурыльё, Артэга даручыў разарваць дыпламатычныя стасункі пасля таго, як пра гэта папрасіла Нацыянальная асамблея Нікарагуа праз «жорсткія і злачынныя дзеянні Ізраіля ў дачыненні да народа Палестыны».
Мурыльё адзначыла, што ўказ аб разрыве дачыненняў будзе апублікаваны «ў найбліжэйшыя гадзіны».