BE RU EN

У Баранавічах бяздомнік-вандроўнік скраў Fiat

  • 12.10.2024, 15:12

Ён хацеў даехаць да Жлобіна.

Крымінальную справу за ўгон аўтамабіля распачалі ў дачыненні да 31-гадовага бяздомнмка з Баранавіч, паведамілі ў МУС.

У міліцыю звярнуўся 42-гадовы жыхар райцэнтра, які расказаў, што з двара шматпавярховіка знік яго Fiat коштам 6500 рублёў.

Аператыўнікі высветлілі, што легкавік выкраў 31-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства, якога раней ужо судзілі за маёмасныя злачынствы і крадзёж. Высветлілася, што бяздомнік уначы падабраў ключ да замка запальвання, скраў аўтамабіль і з'ездзіў у Жлобін, дзе і пакінуў Fiat.

Затрымалі фігуранта ў Менску. Ён растлумачыў, што скраў аўтамабіль, каб з'ездзіць у Жлобін. У райцэнтры ў Fiat узніклі няспраўнасці, таму ён кінуў легкавік і на электрычцы дабраўся да Менска. Пасведчання кіравання ў падазраванага няма.

На мужчыну распачалі крымінальную справу на падставе ч.2 арт.214 КК (Крадзёж транспартнага сродку, учынены паўторна). Па лініі ДАІ складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы.

Апошнія навіны