BE RU EN

ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах

  • 12.10.2024, 18:01

Стала вядома, дзе будуць правяраць кіроўцаў у выходныя.

ДАІ паведамляе, што на выходных узмоцніць кантроль на дарогах. У прыярытэце будуць такія парушэнні: кіраванне ў стане ап'янення або без пасведчання кіроўцы, парушэнне хуткасных рэжымаў і правіл абгону.

Паведамляецца, што экіпажы спецпадраздзялення ДПС "Страла" на тэрыторыі Берасцейскай і Магілёўскай абласцей адпрацуюць найбольш аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог. Таксама на Берасцейшчыне правядуць дадатковыя рэйдавыя мерапрыемствы падраздзялення ДАІ Менскай і Гарадзенскай абласцей.

Аўтамабілістам інспекцыя раіць перайсці на стрыманы зімовы стыль кіравання: выбіраць бяспечную хуткасць з улікам стану дарогі і бачнасці, трымаць павялічаную дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал, пазбягаць бязладных перастраенняў і рэзкіх ман

Апошнія навіны