BE RU EN

Вайсковы экспэрт назваў палітыка, які «ўваткнуў нож у спіну» Пуціну

  • 12.10.2024, 18:45

«Там ужо спіна, як у вожыка».

Спачатку вядомы ўкраінскі вайсковы экспэрт Алег Жданаў назваў хаўруснікаў Пуціна:

- Расейская Федэрацыя падмацоўваецца за кошт Кітая. У іх, дарэчы, сваёй вытворчасці выбуховых рэчываў вельмі мала, і таму яны ў асноўным купляюць. Кітай і Паўночная Карэя ім пастаўляюць. Я думаю, што Паўночная Карэя не пастаўшчык, а транзіцёр, а Кітай - гэта рэальны пастаўшчык выбуховага рэчыва, таму ў РФ вытворчасць боепрыпасаў на сённяшні дзень, на жаль, працуе.

Пра гэта Алег Жданаў распавёў у сваім чарговым відэа на канале YouTube.

- Чарговы "нож у спіну" Расейскай Федэрацыі "ўваткнула" Сербія. Там ужо ў Пуціна, мусіць, спіна павінна быць як у вожыка, гэтулькі нажоў у яе ўваткнута. Гэта, дарэчы, алегорыя, якая была прыдумана расейскімі прапагандыстамі. Я ў прыватнасці яе часам выкарыстоўваю, але гэта расейцы прыдумалі, што былыя сябры "ўтыкаюць нож у спіну" Расейскай Федэрацыі тым, што пераходзяць на бок міру, на бок дабра і падтрымліваюць Украіну ў гэтай нацыянальна-вызваленчай вайне ад расейскай агрэсіі, - паведаміў вайсковец экспэрт.

Затым Алег Жданаў выклаў сутнасць добрай для ўкраінцаў навіны:

«Чарговы «ўдар у спіну» для нелегітымнага Пуціна нанёс прэзідэнт Сербіі Вучыч, які, дарэчы, даволі прарасейскі раней быў настроены. Ён падпісаў дэкларацыю ў падтрымку Украіны. Згодна з падпісанай дэкларацыі, Сербія асуджае ўварванне расейцаў ва Украіну і выказвае прыхільнасць пастаяннай падтрымцы Кіеву. Такую дэкларацыю падпісаў Вучыч як прэзідэнт Сербіі, і фактычна ён сапраўды «уваткнуў нож у спінц» Пуціну».

Апошнія навіны