BE RU EN

Сенсацыйнае прызнанне: выбухованебяспечныя пэйджары для «Хізбаллы» закупілі іранцы

  • 12.10.2024, 19:24

Раскрыты дзіўныя дэталі сакрэтнай аперацыі.

Дзіўнай дэталлю сакрэтнай аперацыі, дзякуючы якой былі паранены тысячы ліванскіх тэрарыстаў, падзяліўся Масуд Асадалахі былы намеснік кіраўніка іранскіх сіл Кудс - частак КСІР, якія дзейнічаюць за межамі Ірана, у тым ліку, і ў Ліване. Сваё прызнанне ён зрабіў у эфіры іранскай дзяржаўнай тэлевізіі. Ягонае інтэрвію пераклаў апазыцыйны рэжыму тэлеканал Iran International, адзначаюць «Дэталі».

Пасля таго, як Ізраіль адсачыў і знішчыў некалькіх камандзіраў «Хізбаллы» з дапамогай мабільных тэлефонаў, групоўка наважыла перайсці на пэйджары. У запасе ў яе былі тысячы такіх прылад, але 3-4 тысяч штук не хапала.

«Яны папрасілі іранскую кампанію размясціць замову. У «Хізбаллы» сказалі, што не могуць закупіць пэйджары самі, гэта выкліча падазрэнні. Кампанія пачала перамовы з тайваньскім брэндам », - распавёў Масуд Асадалахі.

Маецца на ўвазе кампанія Gold Apollo, прадукцыю якой імітавалі аўтары дзёрзкай аперацыі. Але іранская кампанія не знайшла падвоху і замовіла 5 тысяч штук.

- Іх перадалі іранскай кампаніі, a тая перадала «Хізбалле». Яны павінны былі прайсці праверку бяспекі, але ніхто не думаў, што пэйджары могуць стаць бомбамі. Іх паслалі без праверак, - працягнуў Асадалахі.

Вынікам стаў паспяховы напад 17 верасня, калі прылады ўзарваліся ў руках і на паясах у тысяч тэрарыстаў. На наступны дзень тое самае адбылося і з рацыямі. Хто закупляў іх для «Хізбаллы», Асадалахі не сказаў.

Апошнія навіны