BE RU EN

УСУ трымаюць межы: Зяленскі заявіў аб спробах РФ адбіць Курскую вобласць

  • 12.10.2024, 21:23

Кіраўнік Украіны заслухаў даклад галоўнакамандуючага Сырскага аб сітуацыі на ўсіх напрамках фронту.

Расейскае войска спрабавала адбіць пазіцыі УСУ ў Курскай вобласці. Украінскія вайскоўцы працягваюць утрымліваць межы.

Як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у вячэрнім звароце, сёння ён размаўляў з галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім. Глаўкам далажыў па ўсіх напрамках фронту і Курскай аперацыі.

– Аб Курскай аперацыі: былі спробы Расеі адціснуць нашы пазіцыі, але трымаем пэўныя межы, – падкрэсліў Зяленскі.

Акрамя таго, кіраўнік украінскай дзяржавы пахваліў вайскоўцаў, якія трымаюць абарону на Пакроўскім кірунку.

- Агулам, Данецкая вобласць і Запарожскі напрамак - гэта вельмі складаныя ўмовы, гэта жорсткія дзеянні ворага. Але ўстойлівасць нашых падраздзяленняў мае вырашальнае значэнне. Менавіта ад нашай устойлівасці ўсё залежыць, - дадаў ён.

Апошнія навіны