Кадыраў выбег на рынг і зладзіў цырк пасля бою ў Саудаўскай Аравіі
- 13.10.2024, 10:17
Відэафакт.
У суботу, 12 кастрычніка, у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) адбылася вечарына боксу з паядынкам за тытул абсалютнага чэмпіёна свету ў паўцяжкай вазе (да 79,4 кг).
У галоўным паядынку вечару пераможцам стаў расеец Артур Бетэрбіеў, які перамог свайго суайчынніка Дзмітрыя Бівала.
На вечар боксу запрасілі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, якому вылучылі месца, піша nv.ua.
Пасля абвяшчэння выніку Кадыраў выскачыў на рынг і павіншаваў Бетэрбіева з перамогай. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі падняў Артура на рукі.
Бетэрбіеў атрымаў канадскі пашпарт у 2022 годзе. Нягледзячы на гэта, пасля свайго апошняга паядынку ў студзені гэтага года ён публічна падтрымаў Кадырава, які знаходзіцца пад канадскімі санкцыямі.