Ваенны эксперт: Курская АЭС гатовая спыніць працу
- 13.10.2024, 12:28
Расейцы збіраюцца тушыць абодва рэактары.
Выбухі і «плескачы» дабраліся да Курчатава ў Курскай вобласці. Тамтэйшая АЭС ужо гатовая спыняць сваю працу.
Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан на «24 Канале» расказаў, што Курчатаў атакавалі аператыўныя беспілотнікі.
Світан адзначыў, што гэтыя беспілотнікі працуюць у радыусе 150 кіламетраў прамым кіраваннем.
«Украінская групоўка, якая знаходзіцца цяпер на Курскім кірунку, мае дастатковую колькасць далёкіх сродкаў паразы, каб знішчаць расейскія войскі на аператыўнай глыбіні. Гэта і здараецца.
Курчатаў размешчаны на левым беразе Сейма. Там ёсць добрая лагістыка, і, вядома, расейцы праз Курчатаў, у тым ліку, перакідваюць войскі. Каб іх адмінусаваць ужо на гэтай далёкасці, і выконваецца баявая задача. Трэба не забывацца, што ў Курчатаве – Курская АЭС, якая да гэтага часу не перайшла ў рэжым халоднага прыпынку, хоць ужо зменшаныя магутнасці і ёсць гатоўнасць тушыць абодва рэактары», – адзначыў палкоўнік запасу УСУ.
Паводле словаў лётчыка-інструктара, не заўсёды па Расеі ідуць ударныя дроны. Могуць ісці дроны, якія проста «засушваюць» сістэму СПА ворага. Каб прывабіць супрацьракеты на сябе – ідуць дроны-выведнікі. Яны вызначаюць алгарытм працы СПА, каб потым пабудаваць новыя маршруты або пракласці тымі ж ужо ўдарныя дроны.
«Любы напад па расейскай тэрыторыі з'яўляецца дзейсным. Пачынаючы са зняцця інфармацыі і самазнішчэння варожых ракетаў, заканчваючы планаваннем далейшых аперацый. Не факт, што дроны разам з тым не выканалі баявую задачу. Калі заходзяць на асобна размешчаныя расейскія вайсковыя аб'екты, інфармацыя з'яўляецца за некалькі дзён», – падкрэсліў вайсковы эксперт.