Трамп зрабіў новы прагноз пра Трэцюю сусветную вайну
- 13.10.2024, 13:29
Яна можа пачацца ўжо праз тры-чатыры месяцы.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп заявіў, што Трэцяя сусветная вайна можа пачацца праз тры-чатыры месяцы. Таксама ён згадаў пра вайну ва Украіне.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягоную заяву падчас мітынгу ў Каліфорніі.
«Гэта гаворыць вам... у нас праблема. Я сапраўды турбуюся пра наступныя тры месяцы, праўда. Я турбуюся пра наступныя 3,5, чатыры месяцы. Мы апынемся ў сусветнай вайне праз гэта, праз людзей, якія ў нас ёсць», – сказаў ён.
Акрамя таго, палітык мяркуе, што ў выпадку сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах ён зможа ўрэгуляваць вайну ва Украіне і «спыніць хаос на Блізкім Усходзе».
Пры гэтым за апошні час Трамп не ўпершыню закранае тэму Трэцяй сусветнай вайны. Так, яшчэ ў ліпені Трамп гаварыў, што канфлікты на Блізкім Усходзе могуць перарасці ў Трэцюю сусветную вайну, калі ён пацерпіць паразу на выбарах 2024 года.