Мядзведзеў спалохаўся праз магчымы ўдар па Пецярбургу
- 13.10.2024, 14:47
І пачаў хаміць Польшчы.
Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у чарговым прыступе агрэсіі прыгразіў цывілізаванаму свету вайной.
Больш за тое, ён заклікаў «не будзіць звера», маючы на ўвазе ваенную агрэсію РФ супраць Еўропы. Сваімі неадэкватнымі думкамі Мядзведзеў падзяліўся ў Telegram, піша «Обозреватель».
Мядзведзеў адрэагаваў на словы былога кіраўніка Генеральнага штаба Польшчы Раймунда Анджэйчака, які прыгразіў ударам па Санкт-Пецярбургу ў выпадку ваеннага канфлікту РФ з краінамі Балтыі.
«Ён бы… не будзіў звера. Бо Варшава была часткай Расейскай імперыі. Засумаваў?» – выдаў Мядзведзеў.
Варта адзначыць, што ў дадатак да пагрозаў на адрас Польшчы Мядзведзеў зладзіў істэрыку праз еўраатлантычны курс Украіны, які прапісаны ў Плане перамогі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Таксама ён паскардзіўся, што ЗША прадаўжаюць аказваць ваенную падтрымку Украіне, пры гэтым нібыта не маючы грошай на ліквідацыю наступстваў урагану ў Флорыдзе.