BE RU EN

У міліцыі расказалі беларусам, як будуць караць квадробераў

  • 13.10.2024, 14:55

Ёсць нюансы.

Ва УУС Віцебскага аблвыканкама расказалі, калі занятак квадробінгам можа прывесці да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ва ўстанове адзначылі, што такое захапленне, «у цэлым, не нясе якога-небудзь правапарушэння або злачынства». Але ёсць нюансы, піша «Тэлеграф».

Так, паводле словаў праваахоўнікаў, квадроберы могуць атрымаць «адміністрацыйку» за дробнае хуліганства пры парушэнні грамадскага парадку: да прыкладу, калі будуць раскідваць смецце, залазіць на прыпаркаваныя машыны, «дакучліва прыставаць» да людзей.

Артыкул 19.1 «Дробнае хуліганства» КаАП Беларусі прадугледжвае штраф памерам ад 2 да 30 базавых велічыняў (ад 80 да 1200 рублёў), ці грамадскія працы, ці адміністрацыйны арышт. Як адзначылі ў міліцыі, адказнасць паводле гэтага артыкула надыходзіць з 14 гадоў.

«Акрамя таго, “квадроберы” могуць быць змушаныя да крымінальнай адказнасці, калі пасля іх дзеянняў застаюцца пашкоджанні на маёмасці грамадзянаў», – прадоўжылі ва УУС Віцебшчыны. Да гэтых пашкоджанняў можна аднесці драпіны і ўвагнутасці на аўто, а таксама цялесныя пашкоджанні чалавека, прывялі прыклад праваахоўнікі.

Калі парушальнік не дасягнуў узросту змушэння да адміністрацыйнай адказнасці, то штраф да 10 базавых (да 400 рублёў) могуць атрымаць бацькі за невыкананне абавязкаў у выхаванні дзяцей (арт. 10.3 КаАП).

Апошнія навіны