BE RU EN

«Не пачуў нічога новага»: Блінкен рэзка асадзіў Лаўрова

  • 13.10.2024, 16:14

Дзяржсакратар ЗША акцэнтаваў увагу на неабходнасці спынення расейскай агрэсіі.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што не заўважыў змен у рыторыцы Расеі ў пытанні вайны падчас выступу Сяргея Лаўрова.

Як інфармуе Дзярждэпартамент ЗША, пра гэта Блінкен паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Лаосе, якая праходзіла ў рамках Саміта Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі (ASEAN).

Блінкен зноў акцэнтаваў увагу на неабходнасці спынення расейскай агрэсіі і ўдакладніў, што на саміце ASEAN не меў асабістай гутаркі з Лаўровым, аднак прысутнічаў на ягоным выступе. Блінкен адзначыў, што Лаўроў таксама знаходзіўся ў зале падчас ягонай прамовы ад імя ЗША.

«Такім чынам, я думаю, што можна з упэўненасцю сказаць, што мы чулі адно аднаго. Я, на жаль, не пачуў нічога новага пра расейскую агрэсію супраць Украіны», — заявіў Блінкен журналістам.

Ён падкрэсліў, што ўдзельнікі саміту аднагалосна выказалі неабходнасць спынення гэтай агрэсіі.

«Яе трэба спыніць не толькі таму, што гэта агрэсія супраць украінскага народа - гэта агрэсія супраць прынцыпаў, якія ляжаць у аснове міжнароднай сістэмы, якая так неабходная, каб дапамагчы нам захаваць мір і стабільнасць, уключаючы павагу да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці», - адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Нягледзячы на тое, што саміт ASEAN праходзіў далёка ад Украіны, Блінкен падкрэсліў, што "дзіўна, наколькі шмат краін з Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну, якія знаходзяцца на іншым канцы свету, глыбока занепакоеныя сітуацыяй ва Украіне".

Апошнія навіны