BE RU EN

Сабаленка стала чэмпіёнкай турніру WTA-1000 ва Ухане

  • 13.10.2024, 17:00

Гэта яе трэцяя перамога на гэтым турніры.

Другая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала пераможцай хардавага турніру катэгорыі WTA-1000 у кітайскім Ухане. У фінальным матчы яна ў трох сэтах падолела сёмую ў сусветным рэйтынгу WTA кітаянку Чжэн Цыньвэнь - 6:3, 5:7, 6:3.

Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 41 хвіліну. Беларуска сем разоў падала навылёт, дапусціла адну двайную памылку і рэалізавала 7 брэйк-пойнтаў з 12 заробленых. На рахунку яе спабрніцы пяць эйсаў, восем падвойных памылак і 5 здабытых брэйк-пойнтаў з 12.

Гэта 17-ы тытул Арыны Сабаленкі на турнірах WTA і трэці на «тысячніку» ва Ухане. Яна не зведала ніводнай паразы на спаборніцтвах ва Ухане, правёўшы 17 матчаў.

За перамогу яна атрымае 1 000 рэйтынгавых балаў і $525,1 тыс. Прызавы фонд турніру — $3,2 млн.

Апошнія навіны