BE RU EN

УСУ знішчылі лагістыку акупантаў на Харкаўскім кірунку

  • 13.10.2024, 19:50

Відэафакт.

Украінскія вайскоўцы актыўна знішчаюць лагістыку расейскіх акупантаў на Харкаўскім кірунку, асабліва тэхніку, якая перавозіць пяхоту, паведамляе АДГ «Харкаў».

«Знішчэнне варожай лагістыкі - адны з найважнейшых аперацый на полі бою. Акупанты спрабуюць перамяшчаць боекамплект і асабовы склад уначы, аднак БПЛА 71-й асобнай егерскай брыгады на 24-гадзінным назіранні», - гаворыцца ў паведамленні.

Аэравыведка заўважыла рух варожых грузавікоў і перадала звесткі артылерыі.

«Некалькімі стрэламі гармат удалося спыніць рух варожага «Урала». ЗАкончылі справу пілоты FPV-дронаў», - паведамілі ў АДГ «Харкаў».

Уначы FPV-дроны таксама знішчылі «буханку», якая перавозіла расейскіх салдат.

«Пачуўшы гук дрона, акупанты паспрабавалі схавацца, але беспаспяхова - расейская пяхота разам з транспартам была знішчаная», - дадалі ўкраінскія вайскоўцы.

Апошнія навіны