BE RU EN

Спроба РФ абараніць Крымскі мост была няўдалай

  • 13.10.2024, 21:29

Плынь разнесла загароды.

Расейцы спрабавалі абараніць Крымскі мост бонавымі загародамі. Іх разнесла плынню ў Чорным моры, паведамляе «Радио Свобода».

Як адзначаецца, фрагменты бонавых загарод заўважылі каля гарадской набярэжнай Керчы.

Таксама частка гэтых плывучых аб'ектаў плынь прыбіла да берага ў цэнтральным раёне Керчы.

Бонавыя загароды - змацаваныя ланцугом вялікія буі дыяметрам ад 1,5 м. Падчас Першай і Другой сусветнай войнаў такія канструкцыі выкарыстоўваліся для фізічнай абароны вайсковых марскіх баз.

Гэта не першая спроба акупантаў узмацніць абарону незаконна пабудаванага моста праз Керчанскую затоку. Напрыклад, улетку паведамлялася аб размяшчэнні каля аб'екта барж. Такім чынам расейцы разлічваюць прыкрыць мост ад нападаў украінскіх марскіх дронаў.

Апошнія навіны