«Першымі ў палон будуць трапляць карэйцы»
- 14.10.2024, 8:20
Куды РФ адправіць байцоў з КНДР.
РФ можа выкарыстоўваць вайскоўцаў КНДР для аховы расейскай мяжы. Аб гэтым заявіў лейтэнант УСУ, кіраўнік ЦПД СНБА Андрэй Каваленка.
Такім чынам, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін зберажэ сваіх акупантаў ад трапляння ў палон і кіне наперад карэйцаў.
«Гісторыя аб падрыхтоўцы ворагам вайскоўцаў КНДР - гэта гісторыя аб спробе ў будучыні паставіць карэйцаў ахоўваць мяжу РФ у падмацаванне памежнікам і асобным жаўнерам тэрміновай службы, паколькі (Расея - рэд.) убачыла на Куршчыне, што ФСБ, якому падпарадкаваны памежнікі, а таксама жаўнеры тэрміновай службы не здольныя ваяваць якасна. Умоўна, Пуцін хоча, каб у палон калі што пападалі карэйцы Кіма», - сказаў Каваленка.