BE RU EN

Віталь Гуркоў перамог у чэмпіянаце свету ў тайскім боксе

  • 14.10.2024, 10:02

І абвясціў аб заканчэнні спартыўнай кар'еры.

Беларускі баец з украінскім пашпартам Віталь Гуркоў абвясціў аб заканчэнні кар'еры.

Здарылася гэта пасля выступу на чэмпіянаце свету ў кікбоксінгу ў нямецкім Франкфурце.

«У складзе нацыянальнай каманды Украіны, пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Украіны Арцем'ева Вадзіма Аляксандравіча, заканчваю сваю спартыўную кар'еру выдатным выступам на чэмпіянаце свету. Іду з рынга чэмпіёнам свету ў тайскім боксе і чэмпіёнам свету ў К-1. Дзякуй маёй камандзе, маім спарынг-партнёрам і настаўнікам за дапамогу ў падрыхтоўцы!! Усіх абняў! Слава Украіне!» - напісаў ён у сваім інстаграме.

Апошнія навіны