BE RU EN

У былой палітычнай зняволенай у «справе студэнтаў» Асі Булыбенкі апячаталі кватэру

  • 14.10.2024, 10:44

Хутчэй за ўсё, у сувязі са "спецвытворчасцю".

У было палітычнай зняволенай Асі Булыбенкі, якая адбыла тэрмін у калоніі ў «справе студэнтаў», апячаталі кватэру ў Беларусі. Пра гэта яна расказала ў Instagram.

«Днямі я даведалася, што маю кватэру ў Магілёве апячаталі. Хутчэй за ўсё гэта азначае, што я з'яўляюся часткай спецвытворчасці. Гэтая кватэра - адзінае і апошняе, што засталося ў мяне ад бацькі, які знік без вестак у 2009 годзе», - напісала Ася Булыбенка.

Са слоў дзяўчыны, у яе няма інфармацыі аб тым, як і калі гэта адбылося.

Ася Булыбенка - былая студэнтка БНТУ, брала ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і была адлічаная. Яе затрымалі ў лістападзе таго ж года і асудзілі на 2,5 гады паводле «справы студэнтаў». Адбыўшы тэрмін, яна з'ехала з Беларусі.

Агулам у «справе студэнтаў» абвінавачанымі праходзілі 12 чалавек. Сярод іх студэнты сталічных ВНУ, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава і выпускніца медычнага ўніверсітэта Алана Гебрэмарыям.

Апошнія навіны