У Марыюпалі пачалі вялікую перакідку акупантаў на фронт
- 14.10.2024, 11:06
Заўважана цікавая асаблівасць.
Вялікае перакіданне жывой сілы адбылося праз Марыюпаль 13 кастрычніка. Грузавікі рухаліся дзвюма калонамі на Урэмеўскі кірунак.
Пра гэта паведамляе ў Telegram дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.
«Зноў больш за 20 грузавікоў арганізаванымі дзвюма калонамі па маршруце Расея – Новаазоўск – Марыюпаль – Нікольск – Розаўска-Палогаўская агламерацыя або Урэмеўскі кірунак», – распавёў ён.
Як адзначыў Андрушчанка, асаблівасць гэтай перакідкі - адсутнасць тактычных маркіровак на грузавіках, што даказвае падрыхтоўку новай наступальнай аперацыі, месца якой расейцы не вызначылі дагэтуль.