УСУ спынілі магутны штурм расейцаў на Данбасе з танкамі і пяхотай
- 14.10.2024, 12:02
Калоны акупантаў разбілі на Курахаўскім кірунку.
УСУ адбілі масаваную атаку расейскіх войскаў на Курахаўскім кірунку фронту ў Данецкай вобласці.
Расейцы трапілі пад шквальны ўдар украінскіх падраздзяленняў і былі разгромленыя. Паведамляецца аб цяжкіх стратах супраціўніка, піша «Дыялог.UA».
Усяго ў расейскім штурме было задзейнічана 30 адзінак бранятэхнікі, з іх 5 танкаў і 25 бронемашын з дэсантам. УСУ, адбіваючы атаку, спалілі 7 бронемашын з пяхотай і 1 танк. Яшчэ адзін танк быў падбіты.
Больш за тое, падчас бою загінулі як мінімум 33 расейскія салдаты, яшчэ столькі ж былі параненыя. Некаторыя загінулі ў агні.
Варожыя калоны былі знойдзены паветранай выведкай УСУ, пасля чаго атакаваны артылерыйскім агнём і беспілотнікамі-камікадзэ, а частка расейскай тэхнікі знішчана загадзя замінаванай трасай.