BE RU EN

WSJ: Расея перажыла самы смяротны месяц у вайне

  • 14.10.2024, 14:56

Гэтыя страты былі б недапушчальнымі ў кожнай краіне.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін спадзяецца на "даволі лёгкую перамогу" ў вайне супраць Украіны ў выпадку перамогі кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа на будучых выбарах прэзідэнта ЗША.

Аб гэтым у панядзелак, 14 кастрычніка, піша The Wall Street Journal.

Са звестак амерыканскіх аналітыкаў, у верасні расейскія войскі перажылі самы смяротны месяц вайны супраць Украіны. У артыкуле WSJ адзначаецца, што, паводле ацэнак заходняй выведкі, страты РФ складаюць 1 200 забітых і параненых у дзень. Журналісты ўдакладняюць, што вайсковыя поспехі дасягаюцца Расеяй у асноўным за кошт наземных атак пяхотных падраздзяленняў, якія напоўнены зняволенымі, якіх выцягнулі з турмаў абяцаннямі аб памілаванні і фінансавай узнагародай.

“Украіна працягвае наносіць Расеі страты, якія былі б недапушчальнымі ў любой краіне, якая не з'яўляецца абсалютнай аўтакратыяй”, - цытуе выданне Джона Нагла, падпалкоўніка арміі ЗША ў адстаўцы і прафесара ў Ваенным каледжы арміі ЗША.

Паводле слоў Нагла, улічваючы абяцанне былога прэзідэнта ЗША і кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа вырашыць канфлікт, надзея Пуціна "на адносна лёгкую перамогу" залежыць менавіта ад яго.

А да таго часу Расея гатова трываць страты, "якія не маюць ніякага аператыўнага або стратэгічнага сэнсу".

Апошнія навіны