BE RU EN

Экс-прэм'ер Беларусі Кабякоў давёў да ручкі расейскую кампанію

  • 14.10.2024, 17:06

Яго кампанія - у лідарах па стратах.

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, які амаль чатыры гады таму знік з публічнай прасторы, «усплыў» у расейскіх СМІ.

Так, кузбаская вугальная кампанія «Міжрэчча» патрапіла ў топ-10 самых стратных арганізацый Расеі. Справа ў тым, што яе «мамай» – «Новай горнай кіроўнай кампаніяй» – кіруе і з'яўляецца адным з заснавальнікаў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым іншыя яе «дочкі» прыносяць дывідэнды, заўважыла «Зеркало».

Топ самых стратных кампаній Расеі за 2023 год склала рэдакцыя расейскага часопіса Forbes. Лідарам топ-10 у стратах стаў «Газпрам», які яшчэ год таму быў самай прыбытковай кампаніяй Расеі, са стратай 6,8 млрд даляраў.

Шосты радок застаўся за вугальнай кампаніяй «Міжрэчча», з якой з пачатку 2020-х звязаная расейская кар'ера Андрэя Кабякова. Паводле сэрвісу audit-it.ru, «мамай» гэтай фірмы - «Новай горнай кіроўнай кампаніяй» (НГКК) - акурат кіруе беларускі экс-прэм'ер. НДКК кіруе некалькімі кузбаскімі разрэзамі і шахтамі, у тым ліку «Міжрэччам», а таксама заводам ПВВ у вытворчасці прамысловых выбуховых рэчываў для прадпрыемстваў вугальнай прамысловасці.

Прычым ПВВ атрымаў прыбытак у 2023 годзе, як і многія іншыя кампаніі, якія знаходзяцца пад «крылом» (да прыкладу, шахта «Бальшавік»).

Апошнія навіны