Шры-Ланка падала заяўку ў БРІКС
- 14.10.2024, 17:26
Заяўку разгледзяць на саміце ў расейскай Казані.
Астраўная дзяржава Шры-Ланка афіцыйна падае заяўку на сяброўства ў міжнародным аб'яднанні БРІКС. Пра гэта паведамляе мясцовая газета The Morning.
Міністр замежных спраў Віджытха Герат заявіў, што заяўка падкрэслівае намер Шры-Ланкі ўмацоўваць сувязі з развіванымі эканомікамі і дыверсіфікаваць свае шматбаковыя стасункі.
Адзначаецца, што сакратар Міністэрства замежных спраў Аруні Віджэварданэ фармальна падасць заяўку на сяброўства падчас саміту БРІКС, які пройдзе ў расейскай Казані 23-24 кастрычніка.