Другі энэргаблок БелАЭС уключылі ў сетку пасля рамонту
- 14.10.2024, 18:10
Замянілі ядзернае паліва.
Падчас рамонту другога энэргаблока Беларускай АЭС, які скончыўся 14 кастрычніка, замянілі адпрацаванае ядзернае паліва на свежае, паведамілі ў «Белэнэрга».
«У актыўную зону рэактара загружана амаль 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам», - паведамілі ў Белэнэрга.
Таксама ТА прайшлі блізу 12 тысяч адзінак абсталявання станцыі, быў праведзены эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання, у тым ліку карпусы рэактара, і трубаправодаў АЭС. Праведзены радыеграфічны кантроль металу 748 зварных злучэнняў.