BE RU EN

У Анталлі затрымалі расейку, якая кінула немаўля ў туалеце аэрапорта

  • 14.10.2024, 18:54

Нованароджанага знайшла прыбіральшчыца.

У аэрапорце Анталлі затрымалі грамадзянку Расеі, якая пакінула нованароджанае дзіця ў туалеце для людзей з інваліднасцю, паведамляе турэцкае выданне Hürriyet.

Генконсульства Расеі ў Анталлі пацвердзіла, што двух расейцаў затрымалі пасля інцыдэнту, дыпламаты знаходзяцца на сувязі з маці нованароджанага. Мама і дзіця знаходзяцца ў лякарні.

Паводле інфармацыі Hürriyet, інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 кастрычніка. Грамадзянка Расеі перад вылетам у Маскву зайшла ў прыбіральню для людзей з абмежаванымі магчымасцямі разам з сяброўкай. Яны пакінулі немаўля ў прыбіральні і пайшлі на пашпартны кантроль. Нованароджанага праз 12 хвілін знайшла прыбіральшчыца. Двюх грамадзянак Расеі паспелі затрымаць да вылету, зазначае выданне.

Апошнія навіны