BE RU EN

Дзве беларускія тэнісісткі перамаглі ў турнірах серыі ITF

  • 14.10.2024, 19:26

Юлія Гатоўка перамагла на турніры ў Францыі, Крысціна Дзмітрук - у Партугаліі.

Адразу дзве беларускія спартоўкі здабылі прэстыжныя ўзнагароды на турнірах пад эгідай Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF).

Так, 13 кастрычніка Юлія Гатоўка (№529 WTA) перамагла ў турніры катэгорыі W35 у французскім Сэн-Пэры з прызавым фондам $25 тысяч.

У фінале беларуска была мацнейшай за прадстаўніцу Турцыі Айла Аксу (№297 WTA) з лікам 7:6, 7:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 47 хвілін.

Гэты трафей стаў першым для 24-гадовай Гатоўкі ў гэтым сезоне.

Таксама дасягнула вяршыні і Крысціна Дзмітрук (№371 WTA), якая здабыла ўзнагароду ў Партугаліі на турніры катэгорыі W50 з прызавым фондам $40 тысяч.

Яна падолела ў двух сэтах францужанку Язмін Мансуры з лікам 6:4, 6:3 за 1 гадзіну 17 хвілін.

Апошнія навіны