Беларус пайшоў у грыбы, а ў выніку знайшоў супрацьтанкавыя міны
- 14.10.2024, 20:08
Фотафакт.
Беларускія лясы ўтойваюць у сабе шмат нечаканага. Улетку мы пісалі пра дзяўчыну, якая натыкнулася на трох мядзведзяў, а цяпер здзівіў грыбнік Сяргей. Падчас чарговай вылазкі ў лес мужчына замест баравікоў нарваўся на боепрыпасы.
Выданне fishingby.com піша, што Сяргей захапляецца рыбалкай, але на гэты раз пастанавіў выправіцца ў грыбы. І, бадзяючыся па лесе, ён наткнуўся на старыя боепрыпасы – супрацьтанкавыя міны.
«Надумаў праехаць у выведку ў грыбы, але акрамя пары маслякоў і дзвюх супрацьтанкавых ТМ-46 нічога не знайшоў. Выклікаў міліцыю, і адразу ж знайшлася граната. Самае крыўднае, што чорныя капальнікі іх выкопваюць і кідаюць. А возьме хто-небудзь, надумае разабраць – пішы прапала», – расказаў Сяргей.
На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі сапёраў. Спецыялісты забралі міны і гранаты.