Барэль: ЕЗ трэба зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць расейскага экспарту нафты
- 14.10.2024, 21:16
Еўразвяз рыхтуе ўдар па ценевым флоце РФ.
ЕЗ бачыць прагрэс у барацьбе з абыходам санкцый супраць Расеі, але неабходныя новыя крокі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ у Люксембургу 14 кастрычніка кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль.
«Нам давядзецца прадоўжыць барацьбу з абыходам санкцый, і пачаць трэба з сябе. Гэта пачынаецца дома, а не толькі ў краінах, у якіх адбываецца абыход санкцый шляхам рээкспарту …> Мы павінны ўзмацніць кантроль з боку кампаній, якія экспартуюць крытычна важныя кампаненты ў трэція краіны», – адзначыў Барэль.
На ягоную думку, неабходна таксама ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць «расейскага ценевога флоту». «Мы настойваем на новых прапановах для ўзмацнення санкцый супраць гэтых судоў», – зазначыў Барэль.