УСУ вярнулі пазіцыі ў Тарэцку
- 15.10.2024, 9:21
Аналітыкі ISW зафіксавалі поспех украінскіх сіл на Данбасе.
Украінскія сілы паспяхова аднавілі страчаныя пазіцыі ў цэнтры Тарэцка на фоне працягу наступальных аперацый Расеі ў гэтым раёне 14 кастрычніка. Пра гэта распавялі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны ISW, аналізуючы сітуацыю ў Данецкай вобласці.
На геалакацыйных кадрах, апублікаваных 13 кастрычніка, прыкметная прысутнасць расейскай 132-й мотастралковай брыгады (51-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі), якая абстрэльвае ўкраінскія сілы ў цэнтры Тарэцка. Гэта сведчыць аб тым, што ўкраінскія войскі нядаўна вярнулі свае пазіцыі ў гэтым раёне.
Як сцвярджаюць аналітыкі, 14 кастрычніка расейскія сілы ажыццявілі наступ паблізу Пакроўска, але пацверджаных змен у лініі фронту не зафіксавана.
«Баі працягваліся на ўсход ад Пакроўска, у раёнах населеных пунктаў Луч, Новатарэцкае, Міралюбаўка, Мірнаград, а таксама на паўднёвы ўсход ад Пакроўска ў раёнах Сухі Яр, Гарняк, Лысоўка, Селідова, Цукурына, Крамянная Бэлька, Ізмайлаўка, Навагродаўка , Новадзмітроўка, Курахоўка, Наваселідаўка, Жэланае», - гаворыцца ў свежай справаздачы.
Са звестак аналітыкаў ISW, 14 кастрычніка расейскія войскі атакавалі ў раёне Часовага Яра, але пацверджаных змен лініі фронту не было.
Адзін з расейскіх блогераў заявіў, што расейскія сілы прасоўваліся ўздоўж трасы Т0504 Бахмут-Канстанцінаўка на ўсход ад Часавага Яра і на палях на паўднёвы захад ад Грыгор’еўкі (на паўночны ўсход ад Часавага Яра), але гэтыя звесткі не пацверджаны ISW.