У Лукашэнкі занадта шмат на коне
- Зміцер Балкунец
- 15.10.2024, 11:44
Пра што дыктатар гаварыў са сваім сынам.
Афіцыйная хроніка: Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка заслухаў даклад прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнкі. Фатаграфіі і відэаматэрыялы сустрэчы адсутнічаюць. На сайце НАК, які звычайна не прапускае падобныя мерапрыемствы, згадкі пра сустрэчу няма.
Зараз відавочна не той час, каб наогул абмяркоўваць пытанні спорту — гэтая нагода толькі прыкрывала абмеркаванне куды важнейшай тэмы.
Няўжо яны не могуць сабрацца дома і спакойна паразмаўляць на кухні? Не, не могуць.
Мабыць, у Менску ёсць як мінімум два чалавекі, якія могуць абмяркоўваць з Аляксандрам Лукашэнкам пытанні лёсавызначальнай характару - і за гэта ім нічога не будзе.
Занадта многае на коне.
Глядзім, сочым.
Зміцер Балкунец, Telegram