У Беларусі зноў заўважылі вельмі рэдкую качку з Усходняй Азіі
- 15.10.2024, 14:24
Нетыповую для нашай краіны птушку сфатаграфавалі на Бярэзіне.
Беларус пад Бабруйскам сустрэў на Бярэзіне незвычайную качку яркай афарбоўкі, піша «Онлайнер».
«Яркі праяўляў цікавасць да мясцовай качкі. Тая непрацяглы час паплавала разам з ім, але, відаць, яны не знайшлі агульную мову, і яна сплыла. Раней такіх качак я не назіраў, хаця Бярэзіну наведваю часта», — распавёў мужчына.
Радзіма мандарынак - Усходняя Азія. Акрамя таго, частка пярэстых качак насяляе ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, дзе за прыгажосць іх сталі разводзіць як дэкаратыўных птушак. З часам мандарынкі вярнуліся ў прыроду і адаптаваліся да еўрапейскіх умоў.