Брытанская выведка зафіксавала чарговы ганебны правал РФ
- 15.10.2024, 16:02
На гэты раз падкачалі распрацоўнікі зброі.
Расея збіла свой баявы беспілотнік С-70 «Паляўнічы» 5 кастрычніка, калі той ляцеў на захад над лініяй фронту ва Украіне. Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, Масква страціла кантроль над апаратам і пастанавіла знішчыць яго, каб прадухіліць яго траплянне да ўкраінскіх вайскоўцаў.
С-70 распрацоўваўся цягам больш чым дзясяці гадоў на прадпрыемстве «Сухі», а яго выпрабаванні раней праходзілі на авіябазе Ахтубінск. БПЛА адрозніваецца малым эфектыўным пляцам рассейвання, што робіць яго меней прыкметным для радараў і СПА. Мяркуецца, што «Паляўнічы» можа дзейнічаць у звязку са знішчальнікам Су-57.
Брытанская выведка таксама сцвярджае, што Расея, імаверна, спрабавала вярнуць кіраванне робатам да самага апошняга, але была вымушаная яго знішчыць.
«Гэта дэманструе чарговы дарагі і ганебны правал расейскай распрацоўкі зброі і амаль напэўна затрымае праграму С-70», - падкрэсліваюць у Мінабароны Вялікай Брытаніі.