У Белгародскай вобласці РФ на вайну адпраўляюць чыноўнікаў
- 15.10.2024, 16:31
Губернатар скардзіцца, што няма з кім працаваць.
Губернатар Белгародскай вобласці РФ Вячаслаў Гладкоў паскардзіўся на недахоп чыноўнікаў у рэгіёне. З ягоных слоў, яны нібыта мабілізаваліся на вайну супраць Украіны.
Пра гэта ён распавёў у Вконтакте, паведамляе SOTA.
Гладкоў сцвярджае, што чыноўнікі масава далучаюцца да добраахвотніцкага фармавання Барс-Белгарад, удзельнікам якога абяцалі заплаціць не менш як 80 тысяч рублёў.
Ён сказаў, што хоча дамовіцца з Мінабароны Расеі аб ратацыі чыноўнікаў, бо іх удзел у вайне нібыта стварае праблему «для муніцыпальнай і дзяржаўнай улады» рэгіёну.
«Для мяне гэта - вялікія кадравыя праблемы. Спадзяюся, што мы дамовімся з Мінабароны РФ аб паэтапнай ратацыі, перш за ўсё кіраўнікоў, якія будуць дапамагаць Барсу-Белгараду і не пакінуць сваіх працоўных месцаў, бо кадравая праблема, яшчэ раз паўтаруся, ёсць ва ўсіх сферах», - паскардзіўся губернатар.