BE RU EN

СМІ: У плане ЕЗ па міграцыі ёсць пункт аб Беларусі

  • 15.10.2024, 17:55

Што ён прадугледжвае.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прадставіла план Еўрапейскага Звязу з дзесяці пунктаў у барацьбе з нелегальнай міграцыяй.

Пра гэта ў аўторак, 15 кастрычніка, паведамляе a target="_blank" href=https://www.rmf24.pl/fakty/swiat/news-plan-szefowej-ke-ws-migracji-bedzie-wzmocnienie-granic-z-ros,nId,7836030#crp_state=1>RMF FM.

Фон дэр Ляен абвясціла аб «інавацыйных падыходах да барацьбы з нелегальнай міграцыяй» у лісце да лідараў дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ за два дні да саміту. Прэзідэнтка Еўракамісіі падкрэсліла неабходнасць разгледзець варыянт стварэння цэнтраў для мігрантаў, якія не маюць права на прытулак, за межамі Еўрапейскага Звязу.

Гэта першы выпадак, калі Еўракамісія адобрыла прапанову, падтрыманую, дарэчы, Польшчай. Італія ўжо пачала арганізацыю такіх цэнтраў у Албаніі.

Урсула фон дэр Ляен таксама анансавала новыя правілы, якія палепшаць працэс вяртання мігрантаў без права на прытулак у іх краіны паходжання.

Яна адзначыла, што адной з першых задач камісара ў пытаннях унутраных спраў і міграцыі з'яўляецца развязанне праблемы гібрыдных атак з боку Расеі і Беларусі. Гэта можа ўключаць пагадненні з авіякампаніямі, якія ажыццяўляюць рэйсы ў Менск, а таксама ўзмацненне жорсткасці візавых патрабаванняў.

Акрамя таго, плануюцца новыя правілы для доўгатэрміновага знаходжання бежанцаў з Украіны, але дэталі пакуль невядомыя.

Апошнія навіны