УСУ адбілі варожы штурм і знішчылі тры БМП на Харкаўскім кірунку
- 15.10.2024, 18:26
Відэафакт.
На Харкаўскім кірунку байцы 3-й брыгады аператыўнага прызначэння «Спартан» імя палкоўніка Пятра Балбачана Нацыянальнай гвардыі Украіны адбілі варожы штурм.
Расейцы чарговым разам спрабавалі рушыць наперад да ўкраінскіх пазіцый. Па супраціўніку вайскоўцы «Спартана» адпрацавалі артылерыяй, ударнымі дронамі, калектыўным узбраеннем. Расейскі штурм выдаўся кароткім і прагназавана няўдалым.
Вораг панёс страты параненымі і забітымі, таксама былі знішчаныя тры БМП, паведамляе Цензор.НЕТ.