СМІ: 10 тысяч жаўнераў войска КНДР ужо ў Расеі
- 16.10.2024, 11:25
Ваеннае супрацоўніцтва Масквы і Пхеньяна імкліва ўзмацняецца.
КНДР, паводле папярэдніх звестак, адправіла ў Расею ўжо 10 тысяч сваіх вайскоўцаў. Ваеннае супрацоўніцтва Масквы і Пхеньяна імкліва ўзмацняецца.
Аб гэтым паведаміла 15 кастрычніка ўплывовае выданне Kyiv Independent, спасылаючыся на крыніцу ў заходніх дыпламатычных ведамствах.
Днямі ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі публічна заявіў аб рэальным уцягванні Паўночнай Карэі ў агрэсію Расеі супраць Украіны. І гэтае ўцягванне можа быць больш сур'ёзным, чым здавалася раней.
Заходні дыпламат паведаміў, што ў РФ перакінутая паўночнакарэйская групоўка колькасцю амаль 10 тысяч вайскоўцаў. Пакуль не зразумела, што гэта за салдаты, а таксама якую ролю ім падрыхтавалі.